Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У Варшаве прапануюць паслугу — за грошы прытуліцца і паабдымацца

Прафесійныя «абдымальнікі» дапамогуць кліенту разняволіцца і зняць стрэс.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Неўзабаве ў Варшаве пачне дзейнічаць салон, дзе за грошы можна будзе прытуліцца іпаабдымацца, піша Польскае радыё. Ініцыятарамі бізнесу выступілі дзве маладыя жыхаркі польскай сталіцы.

Салон пачне працу 15 лістапада. Ён будзе працаваць у цэнтры Варшавы. Салон складаецца з двух пакояў, у якіх за аплату можна будзе прытуліцца і паабдымацца з прафесійным «абдымальнікам». Карацейшая сэсія каштуе 49 злотых (каля 12 эўра), даўжэйшая – 79 злотых (каля 19 эўра).

Ініцыятаркі праекту зазначаюць, што іх бізнес трэба ўспрымаць абсалютна без эратычнага падтэксту. Перад тым, як пачаць сустрэчу з «абдымальнікам», кліент атрымлівае інструкцыю, у якой гаворыцца пра тое, што дазволена і што катэгарычна забаронена.

Паводле ўладальніц установы, абдыманне і прытульванне аказвае пазітыўны ўплыў на псіхалагічны стан чалавека, дапамагае разняволіцца і зняць стрэс.

Варшаўскі салон прытульвання і абдымання – першы ў Польшчы. Падобныя існуюць ад нядаўняга часу ў Вялікабрытаніі й ЗША.

У варшаўскім салоне «абдымальнікамі» будуць працаваць тры дзяўчыны і два маладыя мужчыны.

Абмеркаванне:

  • фцф
  • 2017-11-13 20:26:32
Мужчыны для мужчын? Жанчыны - для жанчын? Ці выбар залежыць ад жаданьня і машны кліента?
  • Рэдакцыя
  • 2017-11-13 20:43:19
Думаем, што выбар залежыць ад кліента. Тым больш, што паслуга не мае эратычнага падтэксту.

Каментаваць