У Азербайджане будуць змагацца з абразамі ў інтэрнэце. Ці з самім інтэрнэтам?

Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхам Аліеў зацвердзіў папраўкі ў Крымінальны кодэкс АР, якія прадугледжваюць пакаранне за абразы ў інтэрнэце.



Папраўкі, зацверджаныя парламентам 14 траўня па ініцыятыве генпракурора Заіра Гаралава, меркавалі змяніць у артыкулах 147.1 (Паклёп) і 148 (Абраза) Крымінальнага Кодэкса АР слова «у Сродках масавай інфармацыі» на выраз «у Сродках масавай інфармацыі або ў інтэрнэце».

З гэтага часу артыкул 147.1 КК абвяшчае, што асобы, якія распаўсюджваюць свядома ілжывыя звесткі, што ганяць гонар і годнасць іншай асобы ці якія падрываюць яго рэпутацыю ў публічным выступе, у публічна дэманстраваным творы, сродках масавай інфармацыі або інтэрнэце, будуць абкладацца штрафам у памеры ад 100 да 150 мінімальных зарплат.
 
 
Або дадзеная катэгорыя асобаў будзе карацца грамадскімі працамі на тэрмін да 240 гадзін, ці выпраўленчымі працамі на тэрмін да аднаго года, ці пазбаўленнем волі на тэрмін да шасці месяцаў. У той жа час артыкул 148 КК прадугледжвае пакаранне асобаў, якія зневажаюць гонар і годнасць іншай асобы, выказанае ў непрыстойнай форме ў публічным выступе, у публічна дэманстраваным творы, сродках масавай інфармацыі або інтэрнэце. Асобы, якія дапусцілі дадзеныя крокі, будуць абкладацца штрафам у памеры ад 300 да адной тысячы мінімальных зарплат, або грамадскімі працамі на тэрмін да 240 гадзін, або выпраўленчымі працамі на тэрмін да аднаго года, або пазбаўленнем волі на тэрмін да шасці месяцаў.
 
 
Ініцыятарам унясення паправак у Крымінальны кодэкс выступіла генеральная пракуратура, якая матывавала гэта патрэбай мець сродкі для абароны гонару і годнасці грамадзянаў у інтэрнэце. Праваабарончыя арганізацыі ўгледзелі ў папраўках пагрозу свабодзе выражэння.

 
Папраўкі выклікалі пратэст як мясцовых, так і міжнародных журналісцкіх і праваабарончых арганізацый, якія выказалі шкадаванне, што насуперак заклікам зусім скасаваць крымінальнае пакаранне за дыфамацыю, улады Азербайджана вырашылі пашырыць іх таксама на інтэрнэт. Многія мясцовыя і міжнародныя НДА заклікалі кіраўніка Азербайджана не зацвярджаць папраўкі.

 
Спецпрадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Дуня Міятавіч і камісар СЕ па правах чалавека Нілс Муйжніекс таксама заклікалі прэзідэнта Азербайджана не падпісваць дадзены закон.
 
 
«На жаль, улады Азербайджана ў чарговы раз праігнаравалі думку незалежнага грамадства і медыяў краіны, а таксама заклікі міжнародных арганізацый», — пракаментаваў падпісанне прэзідэнтам законапраекта дырэктар Інстытута свабоды і бяспекі рэпарцёраў (ІСБР) Эмін Гусэйнаў.

 
Ён таксама падкрэсліў, што аднастайнае ўжыванне гэтага закона практычна немагчымае, бо ўлады Азербайджана не змогуць кантраляваць вэб-рэсурсы за межамі краіны: «Гэта акалічнасць дае падставы меркаваць, што закон будзе выкарыстоўвацца супраць непажаданых карыстальнікаў інтэрнэту і палітычных і грамадзянскіх актывістаў у краіне. З улікам адсутнасці незалежнай судовай улады пад дзеянні закона могуць падвесці любыя крытычныя выказы ці нават бяскрыўдныя карыкатуры ці калажы ў адрас улад».
 
 
З іншага боку, звярнуў увагу Гусэйнаў, фармулёўкі ў законе расплывістыя і дапушчаюць розныя тлумачэнні. «Так, пад паняткам масавай дэманстрацыі на інфармацыйных рэсурсах у інтэрнэце”, можна мець на ўвазе і інтэрнэт-партал са шматтысячнай аўдыторыяй, і малалікую групу ў Facebook”. Закон можа выкарыстоўвацца як для пакарання пэўных непажаданых карыстальнікаў, так і спрыяць самацэнзуры ў Інтэрнэце», працягнуў Гусэйнаў.

 
Па яго словах, ІСБР будзе прыкладаць высілкі для вынятку з КК артыкулаў 147 (паклёп), 148 (абраза) і 323 (абраза гонару і годнасці прэзідэнта Азербайджана).
 

Паводле азербайджанскіх СМІ

Каментаваць