У Харкаве адбыўся тэракт

Учора вечарам у Харкаве адбыўся выбух каля Маскоўскага райсуду  у некалькіх метрах ад плота ўстановы, калі з яе выходзілі мясцовыя майданаўцы, якія прыехалі падтрымаць свайго таварыша.



Па папярэдніх дадзеных, адбыўся выбух гранаты, паведамілі ў прэс-службе МУС.
 
 
«У памяшканні суда ў той час праходзіў разгляд крымінальнай вытворчасці ў дачыненні да актывіста адной з палітычных сілаў. Малады чалавек быў затрыманы падчас выбараў прэзідэнта Украіны на адным з выбарчых участкаў. Затрыманы меў пры сабе аўтамат Калашнікава, два магазіны і гранату. Пасля завяршэння судовага пасяджэння грамадзяне пачалі выходзіць з будынка суда, і ў гэты момант пачуўся выбух» гаворыцца ў паведамленні.
 
 
У судзе праходзіла слуханне справы актывіста Міхаіла Сакалова. Пасяджэнні па ягонай справе, як правіла, пікетаваліся грамадскімі актывістамі і актывістамі «Правага сектара». Падчас выбуху пацярпела дачка Сакалова.
 
 
Пракуратура Харкаўскай вобласці кваліфікавала выбух у горадзе як тэракт.
 
 
Прэс-сакратар пракуратуры Харкаўскай вобласці Віта Дубовік паведаміла, што на месцы выбуху знайшлі прадмет з сімволікай РФ. Па словах прэс-сакратара, гэты прадмет памерам з грэйпфрут, вязаны спіцамі. Зверху намаляваны сцяг Расійскай Федэрацыі, а знізу георгіеўская стужка.

Абмеркаванне:

  • Чытач
  • 2015-01-20 13:20:56
О, Божа! Яны не адцэпяцца, пакуль і сябе, і суседзяў не даканаюць!
  • Паўло
  • 2015-01-20 14:19:10
Той, хто правакуе зло - сам яго атрымае. Гэтыя тэракты - зло на галовы тых, хто іх утварае.

Каментаваць