У Харкаве ноччу прагучаў выбух

У Харкаве, на праспекце Праўды, у ноч на 7 красавіка прагрымеў выбух. Пра гэта паведамляе Twitter-акаўнт "IT Sector Харкаў".



У Харкаве каля паловы чацвёртай раніцы адбыўся выбух, які быў чутны фактычна па ўсім горадзе, паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак.

Удакладняецца, што выбуховае прыстасаванне спрацавала пад стэлай з украінскім сцягам. Пацярпелых у выніку выбуху няма. Сама стэла атрымала пашкоджанні, аднак выстаяла.

Паведамляецца, што рух па праспекце Праўды перакрылі рух.

Гэтую ж інфармацыю пацвердзілі ў адной з груп Харкава ў сацсетцы "Вконтакте". "У раёне 03:28 прагучаў гучны выбух у цэнтры. Чуваць было амаль па ўсім горадзе... Казалі пра тое, што ўзарвалі сцяг Украіны на праспекце Праўды. Інфа пацвердзілася. Такі сцяг! Але ён выстаяў", — гаворыцца ў паведамленні.

Там жа выказалі здагадку, што праезд па праспекце перакрылі на выпадак, калі стэла ўпадзе.

Каментаваць