У Данецку абстралялі выбарцаў

На шчасце, ніхто не пацярпеў.



Чацвёра выбарцаў з Данецка патрапілі пад абстрэл баевікоў "ДНР". Пра гэта заявілі назіральнікі "Камітэта выбарцаў Украіны" .
 
 
"Калі мы прыйшлі туды, на ўваходзе стаяў чалавек, у якога мы запыталіся, ці можна тут прагаласаваць. Ён сказаў" цяпер усё вырашым "і зайшоў у памяшканне школы. Пасля гэтага з будынка па нас выпусцілі аўтаматную чаргу, мы ледзьве выратаваліся, бо своечасова падышлі да машыны ", — заявіў адзін з выбарцаў.
 
 
Паводле яго слоў, інцыдэнт адбыўся ў школе №114 ў Пятроўскім раёне Данецка.  Жыхар Данецка, які перадаў гэтую інфармацыю назіральнікам, сказаў, што не ведаў пра тое, што ў горадзе не адкрыўся ні адзін выбарчы ўчастак. 
 
 
Паводле "Украінскай праўды"

Каментаваць