У Данецку прагрымеў магутны выбух (ВІДЭА)

У ноч на панядзелак Данецк скалануўся ад серыі наймацнейшых выбухаў. Пра гэта ў сацсетках паведамляюць мясцовыя жыхары.



Каля 22:50 па мясцовым часе на захадзе Данецка ўзнікла магутная ўспышка, пасля чаго па горадзе пракацілася выбуховая хваля. У многіх раёнах горада людзі адчувалі вібрацыю, выбухам выносіла вокны, людзі бачылі святло над горадам. Па ўсім горадзе спрацавала сігналізацыя ў аўтамабілях, а жыхары цэнтральных раёнаў распавядаюць, што ў іх у кватэрах абсыпалася тынкоўка, і падаў посуд са сталоў. Ёсць паведамленні аб тым, што гук выбуху жахлівай сілы чулі ў суседніх з Данецкам гарадах.
 
 
У сацыяльных сетках ужо ёсць некалькі версій здарэння: некаторыя жыхары сцвярджаюць, што падарваўся расійскі «гуманітарны канвой», які быў дастаўлены ў горад напярэдадні.
 
 
«Падобна на тое, у расійскім «гуманітарным» канвоі здэтанавалі мука з грэчкай», — пішуць жыхары.
 
 
Паводле словаў Дзмітрыя Яраша, камандзіра ДУК «Правы сектар», падраздзяленне якога знаходзіцца пад Данецкам, у пасёлку Пяскі, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, што ўкраінская артылерыя нанесла ўдар па скопішчу баявой тэхнікі праціўніка. 
 
 
«Пэўны час таму выдатна спрацавала наша арта па скопішчы расійска-тэрарыстычных БМ 21 і аўтамабіляў з БК да іх. Паводле папярэдняй інфармацыі знішчана 20 варожых <Градаў>, 30 машын з БК, каля 200 тэрарыстаў. Выбух выклікаў паніку ў Данецку. Слава ўкраінскім ваярам!», — напісаў Яраш.
 
 
Тым часам шэраг прадстаўіком самаабвешчанай ДНР паведамілі, што эпіцэнтр выбуху быў на Данецкам казённым заводзе хімічных вырабаў.
 
 

Каментаваць