У Данецку снарад трапіў у папраўчую калонію, адзін зняволены загінуў, больш за 15 параненыя

Снарад трапіў у будынак папраўчай калоніі ў ходзе артабстрэлаў у Данецку, адзін зняволены загінуў, больш за 15 параненыя. Пра гэта гаворыцца на сайце гарадскога галавы Данецка, перадае ru.krymr.com.

 



«Позна ўвечары 10 жніўня, у выніку артабстрэлу, снарад трапіў у жылую зону папраўчай калоніі строгага рэжыму №124 ў Кіраўскім раёне. Загінуў адзін зняволены, тры чалавекі параненыя і яшчэ 15 атрымалі лёгкія раненні. Акрамя таго, снарадамі былі пашкоджаныя штаб, падстанцыя і прамзона. У калоніі пачаўся бунт, і 106 чалавек пакінулі месца зняволення. Па стану на раніцу, частка з іх вярнулася ў папраўчую ўстанову. Дакладныя лічбы будуць зразумелыя бліжэй да вечара сённяшняга дня», — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, па дадзеных гарсавета, у Данецку пашкоджана некалькі жылых і прамысловых будынкаў.

У горадзе за мінулыя суткі абясточаны 150 трансфарматарных падстанцый, у выніку чаго без электразабеспячэння засталіся спажыўцы Кіраўскага, Пятроўскага і Ленінскага раёнаў. Позна ўвечары электразабеспячэння аднавілі.

Раніца 11 жніўня ў горадзе пачалося з артабстрэлаў, якія вяліся, верагодна, з боку аэрапорта і Ясінаватай, а таксама мікрараёна Шырокі, адзначылі ў гарсавеце.

Каментаваць