У Днепрапятроўску замест камуніста можа з'явіцца помнік "Кібарг"

Манумент аднаму з арганізатараў Галадамору прастаяў у горадзе 40 гадоў. Зараз ад сямімятровай фігуры застаўся толькі пастамент з напісаным на ім словам "Кат!".



Што менавіта будзе цяпер упрыгожваць прывакзальную плошчу — у горадзе вырашаць ужо бліжэйшым часам.

Скінуты помнік Пятроўскаму ў Днепрапятроўску пусцяць з малатка, утылізуюць або выставяць у парку. Лёс камуністычнага ідала будзе цяпер вырашыць сесія гарсавета, паведамляе ТСН.

Помнік знаходзіўся на балансе Кіраўскага раёна горада і каштаваў 2 500 000 грыўняў. Цяпер ён будзе захоўвацца на базе камунальнікаў.

Мэр горада Барыс Філатаў растлумачыў, што манумент плануюць забраць у музей. Помнік савецкаму дзеячу амаль цалкам ацалеў. Пры дэмантажы помнік страціў толькі ніжнюю частку ног.

"Ногі мы дэмантуем і прыварым на месца. З часам яго вывезем, выставім — хай любуюцца тыя, каму гэта будзе цікава", — заявіў намеснік гарадскога галавы Міхаіл Лысенка.

Манумент Пятроўскаму зараз чакае рашэння дэпутатаў. Яго ці знішчаць, ці адновяць, або выставяць на аўкцыён. Што будзе на плошчы замест яго? Прапануюць, у прыватнасці, помнік кібаргу АТА або святому Пятру.

Як паведамлялася, помнік Пятроўскаму на Прывакзальнай плошчы Днепрапятроўску быў дэмантаваны актывістамі ўвечары 29 студзеня. Палюбавацца падзеннем помніка жыхары горада прывялі дзяцей. Таксама яны ахвотна фатаграфаваліся на фоне зруйнаванага помніка і пастамента. Аднак гараджан заклікалі не разбіраць Пятроўскага на сувеніры.

Таксама вядома, што паліцыя адкрыла крымінальную вытворчасць з-за зносу помніка Рыгору Пятроўскамум ў Днепрапятроўску. Дзеянні актывістаў, што скінулі манумент, кваліфікаваныя па артыкуле аб знішчэнні, разбурэнні або пашкоджанні аб'ектаў культурнай спадчыны.

"Цензор.НЕТ" адзначае, што дэмантаванага помніка Рыгору Пятроўскаму ў Днепрапятроўску, няма ні ў адным рэестры помнікаў Украіны. Пра гэта ў сваім Twitter напісаў міністр культуры Вячаслаў Кірыленка. "Ні ў адным рэестры помнікаў — ні нацыянальнага, ні мясцовага значэння — помніка Пятроўскаму ў Дняпры няма. Чаму крымінальная справа распачатая — невядома", — напісаў ён.

Каментаваць