У Дзярждуме Расіі не сталі абвяшчаць хвіліну маўчання ў памяць аб Нямцове

Дэпутат Дзярждумы Дзмітрый Гудкоў на пасяджэнні ў пятніцу прапанаваў хвілінай маўчання ўшанаваць памяць палітыка Барыса Нямцова, забітага год таму ў Маскве, аднак яму патлумачылі, што гэта прапанова супярэчыць прынятым раней дамоўленасцям наконт абвяшчэння хвіліны маўчання.



Барыс Нямцоў. Фота podrobnosti.ua


"Гэта пытанне не палітыкі, гэта пытанне этыкі і чалавечага стаўлення да асобы. Ён працаваў у Дзярждуме, быў кіраўніком фракцыі, першым віцэ-прэм'ерам, губернатарам і дзеючым дэпутатам яраслаўскага заканадаўчага сходу", — сказаў Д.Гудков. Ён нагадаў, што на суботу прызначаны "марш памяці" Барыса Нямцова, куды, паводле слоў дэпутата, прыйдуць дзясяткі тысяч масквічоў і жыхароў сталіцы, паведамляе interfax.com.

Уладзімір Жырыноўскі заявіўна гэта, што ўставаннем трэба ўшаноўваць памяць толькі ў адным выпадку — "калі прэзідэнт краіны аб'явіў у краіне жалобу".

Лідар фракцыі ЛДПР заўважыў, што ёсць шмат добрых людзей і сумных падзей, пра якія хочацца памятаць. Напрыклад, асабіста яму, па словах У. Жырыноўскага, хацелася б ушанаваць памяць Мікіты Хрушчова, які ў свой час выкрыў культ асобы Сталіна. "Гэта куды большы ўклад у гісторыю нашай краіны, чым Барыс Нямцоў, але мы ніколі не шанавалі нейкую гадавіну яго смерці", — заўважыў палітык.

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2016-02-26 15:15:29
У памяць аб НямцовЕ (а лепей "пра Нямцова").

Каментаваць