У Францыі абвясцілі трохдзённую жалобу ў сувязі з тэрактам у Charlie Hebdo

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд абвясціў чацвер, 8 студзеня, нацыянальным днём жалобы з-за тэракту, які адбыўся ў Парыжы 7 студзеня.



«Чацвер будзе нацыянальным днём жалобы па загінуўшым журналістам у выніку нападу на Charlie Hebdo», — як паведамляе CNN, заявіў Аланд. 
 
 
Ён таксама адзначыў, што на працягу трох дзён сцягі будуць прыспушчаныя па ўсёй краіне.
 
 
«Мы зробім усё, каб знайсці і пакараць тых, хто здзейсніў гэта жахлівае злачынства», — заявіў прэзідэнт Францыі ў адмысловым звароце да суайчыннікаў па Елісейскага палаца.
 
 
Аланд таксама нагадаў, што экстрэмісты на працягу многіх гадоў пагражалі работнікам Charlie Hebdo.
 
 
«Мы павінны разам стаць на абарону дэмакратычных каштоўнасцяў», — заявіў Аланд і заклікаў суграмадзян да нацыянальнага адзінства перад тварам тэрарызму.

Каментаваць