У горадзе Вільфранш-сюр-Сон на ўсходзе Францыі адбыўся выбух у рэстаране

У чацвер раніцай у рэстаране непадалёк ад мячэці ў горадзе Вільфранш-сюр-Сон на ўсходзе Францыі адбыўся выбух.



Як паведамляе AFP, пацярпелых няма.

«Я баюся, што гэта злачынства звязана з драматычнымі падзеямі, якія адбыліся ў сераду», — цытуе мэра горада Бернарда Перрута радыёстанцыя Europe 1.

Варта адзначыць, што за апошнія суткі гэта ўжо трэці сур'ёзны інцыдэнт, які адбыўся ў Францыі.
 
 
Напярэдадні раніцай трое зламыснікаў уварваліся ў будынак, дзе размяшчаецца рэдакцыя сатырычнага часопіса Charlie Hebdo ў 11-ай акрузе Парыжу, і адкрылі агонь з аўтаматаў па людзям, якія там знаходзіліся. У выніку нападу загінулі 12 чалавек.
 
 
Акрамя таго, раніцай у чацвер на поўдні Парыжа мужчына ў бронекамізэльцы адкрыў агонь па паліцыянтам. У выніку двое чалавек  паліцэйскі і супрацоўнік дарожнай службы, атрымалі цяжкія раненні. Затрымаць нападніка да цяперашняга моманту не ўдалося. Раней паведамлялася, што паліцыя Францыі ніяк не звязвае гэты выпадак з нападам на штаб-кватэру сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo.

Каментаваць