У Горлаўцы вызвалілі з палону «расстраляных» міліцыянтаў

У Горлаўцы вызваленыя з палону тэрарыстаў два міліцыянты, «расстрэл» якіх 27 мая інсцэніраваў тэрарыст «Бес». Пра гэта паведамляюць крыніцы ў праваахоўных органах і ў асяроддзі аднаго з міліцыянтаў.



«Паводле інфармацыі крыніц, намеснік начальніка крымінальнай міліцыі Калінінскага раёна Горлаўкі Раман Бабюк і начальнік крымінальнага вышуку гэтага ж раёна Дзмітрый Крыкуноў вызваленыя сепаратыстамі сёння раніцай, але ў абодвух адабралі аўтамабілі і абодва моцна збітыя», — перадае Укрінформ.

Нагадаем, міліцыянтаў захапілі 27 мая і трымалі ў памяшканні Горлаўскага АБАЗ. У гэты ж дзень быў інсцэніраваны расстрэл міліцыянтаў «за парушэньне прысягі ДНР». Перад асабістым складам райаддзела былі выведзеныя два чалавекі з мяхамі на галовах, «камісар» Горлаўкі, былы начальнік ППС горада Аляксандр Шульжэнка зачытаў загад аб расстрэле, а тэрарыст Безлер («Бес») з ягонымі людзьмі зрабілі стрэлы.

Гэта прымусіла начальніка Горловскага гарупраўлення міліцыі заявіць аб расстрэле афіцэраў. Але пазней высветлілася, што «расстрэл» вёўся халастымі патронамі.

Па неафіцыйнай інфармацыі, тэрарысты ўсё ж расстралялі двух мужчын, але не Бабюка і Крыкунова. Іх асобы невядомыя.

Каментаваць