У Японіі ў гэтым годзе сакура заквітнела на тыдзень раней, у Закарпацці яна зацвіце прыкладна праз месяц (фота)

Першыя пяць кветак сакуры, што азначае пачатак сезона яе цвіцення, распусціліся ў Японіі ў суботу, 21 сакавіка. Кветкі разнавіднасці вішні з'явіліся ў горадзе Кагасіма. 



Звычайна сакура, якая лічыцца своеасаблівым сімвалам Японіі, расцвітае на тыдзень пазней, а пік гэтай прыгожай з'явы прыпадае на сярэдзіну красавіка. Але ў бягучым сезоне назіраецца ўжо устойлівае цяпло: тэмпература паветра ў апошнія дні ў Кагасіма стабільна перавышала 20°C, паведамляе www.gismeteo.by..

У сувязі з пачаткам цвіцення сакуры ў Японіі чакаюць прыліў турыстаў, бо мноства людзей з усяго свету прыязджае ў Краіну ўзыходзячага сонца палюбавацца на далікатныя і незвычайныя разаватыя кветкі вішні.

У Закрапацці сакура зацвітае на месяц-паўтара пазней. Прапануем фотарэпартаж цвіцення сакуры на Украіне — у Львове і Трускаўцы ў мінулыя гады.

 

Сакура ў Трускаўцы

Сакура ў Львове

Фота Святланы Цітовай

Абмеркаванне:

  • Алена
  • 2015-03-22 15:07:40
Вельмі прыгожа! Дзякуй за фота!

Каментаваць