У Казахстане да 3 гадоў турмы асуджаны яшчэ адзін «баец ДНР»

Мужчына, які ваяваў на баку самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі, быў прызнаны вінаватым па артыкуле «ўдзел у замежных узброеных канфліктах».



Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ. Імя асуджанага не паведамляецца.

Гэта не першы падобны прысуд. Раней 30-гадовы грамадзянін Казахстана, які таксама ваяваў на баку «ДНР», быў асуджаны на 5 гадоў.

Паводле Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Казахстан, за найміцтва (вярбоўку, навучанне, фінансаванне найміта, а таксама яго выкарыстанне і ўдзел ва ўзброеных канфліктах) пагражае адказнасць аж да пажыццёвага пазбаўлення волі.

Каментаваць