У Кіеве на Майдане адбываецца анансаванае "Рэвалюцыйнымі правымі сіламі" веча

На Майдане Незалежнасці ў Кіеве пачалося веча, правядзенне якога анансавала ў суботу аб'яднанне "Рэвалюцыйныя правыя сілы" (РПС). 



Фота: Nastia Moskvychova / Twitter


Як перадае карэспандэнт агенцтва "Інтэрфакс-Украіна", зараз на плошчы знаходзіцца некалькі сотняў мітынгоўцаў, прыкладна ад 500 да 1000 чалавек. Прычым людзей за апошні час стала адчувальна больш, чым заставалася на Майдане ў суботу ўвечары, і чым было ў нядзелю на працягу дня. ТСН паведамляе, што на плошчы больш за 2 000 мітынгоўцаў.

Зараз на Майдане ўстаноўлена сем намётаў: адзін вялікі армейскі, астатнія — турыстычныя рознага памеру. Акрамя таго, актывісты РПС застаюцца ў гатэлі "Казацкі".

Веча пачалося з выканання гімна Украіны і малітвы, якую прачыталі святары.

Затым перад прысутнымі выступіў адзін з вядучых сцэны Майдана падчас Рэвалюцыі Годнасці, палітолаг Раман Ліпінскі, які абвясціў пра стварэнне арганізацыйнага камітэта "Веча народа Украіны". Ён агучыў патрабаванні веча, сярод якіх неадкладная адстаўка ўрада і фарміравання новага Кабінета міністраў на прафесійнай і патрыятычнай аснове, пазачарговыя выбары прэзідэнта Украіны і Вярхоўнай Рады.

Таксама сярод патрабаванняў увядзенне ваеннага становішча на Данбасе і ў Крыме, адмова ад мінскіх пагадненняў.

Каментаваць