У Кіеве праходзіць жалобнае веча памяці герояў Нябеснай сотні

Менавіта сёння — 40 дзён ад трагічных падзей 18–20 лютага ў цэнтры сталіцы Украіны. Пачалося веча хвілінай маўчання.



Цяпер прадстаўнікі розных канфесій служаць паніхіду па Героямі Нябеснай сотні. Святары заклікалі ўдзельнікаў веча маліцца за загінулых, а таксама — за захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці краіны і за ўмацаванне ўкраінскага войска. Палітычныя выступы — не запланаваны.

Нагадаем, з-за супрацьстаяння ў цэнтры Кіева загінулі 103 чалавекі. У тым ліку беларус Міхаіл Жызнеўскі. Па дадзеных ініцыятывы Евромайдан СОС, прапаўшымі без вестак да гэтага часу лічаць 155 чалавек.

Каментаваць