У Крыме былі затрыманыя заўзятары футбольнага клубу "Днепр"

Частка заўзятараў футбольнага клубу "Днепр" адправілася на матч у Сімферопаль, каб патрымаць сваю каманду ў матчы з "Таўрый". Але іх затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў і спрабавалі абвінаваціць у праналежнасці да "Правага сектару".



"У хлопцаў адабралі мабільныя тэлефоны, іх абвінавачваюць ў прыналежнасці да "Правага сектару", — паведамляе  афіцыйны сайт ФК "Днепр".

Аднаму з заўзятараў удалося звязацца з мацерыком і паведаміць пра затрыманне. Пасля гадзіны знаходжання ў міліцэйскім пастарунку хлопцаў выпусцілі без тлумачэнняў. Зараз усе заўзятары едуць дадому.

Каментаваць