У Марыўпалі разбіраюць барыкады. Рух транспарту адноўлены (+ фота)

Будынак Марыупальскага гарсавета ў ноч на сераду вызвалены ад сепаратыў. Зараз каля гарсавета працуе тэхніка. Людзі ў рабочай вопратцы разбіраюць барыкады, грузяць шыны на грузавыя аўтамабілі. З двух бакоў гарсавета працуюць экскаватары, паведамляе 0629.



Таксама, каля будынку гарсавета стаяць некалькі міліцэйскіх машын. Паводле неафіцыйных дадзеных, будынак гарсавету быў вызвалены пад раніцу. Стрэлаў у бліжэйшых дамах у цэнтры горада не чулі, перадае Цензор.НЕТ.



Рух транспарту адноўлены. Абгарэлы тралейбус прыбралі. Яшчэ адзін са спушчанымі коламі стаіць насупраць Дома сувязі.


 

Усю ноч у цэнтры Марыупаля гарэлі покрыўкі, месцамі вялася стральба. У горадзе праходзіць антытэрарыстычная аперацыя. Сепаратысты спрабавалі напасці на сілы АТА побач з Аграбазой па вуліцы Акруговай на ўездзе ў горад, ім далі адпор, а некаторых захапілі ў палон.

 

Нагадаем, 4 мая сепаратысты спалілі галоўны офіс Прыватбанка ў Марыўпалі і палілі аўтамабільныя покрыўкі ў цэнтры горада, чакаючы наступлення Нацыянальнай гвардыі.


Учора ўвечары ў раёне ваеннай базы ў Марыупальскага аэрапорта адбылася перастрэлка. У цэнтры горада сепаратысты падпалілі покрыўкі на скрыжаванні вуліц Казанцава і Леніна, ад якіх валіў густы дым. Яны таксама перакрылі некалькі іншых вуліц тралейбусам, чым у чарговы раз абцяжарылі рух аўтатранспарту ў горадзе.

мариупольмариупольмариупольмариупольмариупольмариупольмариупольмариупольмариупольмариуполь

Каментаваць