У Маскве на Краснай плошчы паліцыянты затрымалі пратэстоўцаў супраць іпатэкі

Прычыны затрымання пакуль не вядомыя, відавочцы паведамляюць пра акцыю валютных іпатэчных пазычальнікаў, www.svoboda.org.



У Маскве на Краснай плошчы паліцыя затрымала 19 чалавек, не патлумачыўшы ім прычыны затрымання. Пра гэта паведамляе праваабарончы партал «АУС-Інфа».

Сайт argumenti.ru кажа пра тое, што АМАП прыбыў хвілін праз 10 пасля пачатку акцыі і затрымаў больш за 50 чалавек, у тым ліку і звычайных мінакоў

Па словах відавочцаў, затрыманыя — прадстаўнікі Усерасійскага руху валютных іпатэчных пазычальнікаў, якія выйшлі на Красную плошчу ў майках з надпісамі «Раб валютнай іпатэкі».

З канца мінулага года адбылося ўжо некалькі пратэстных акцый пазычальнікаў валютнай іпатэкі. У лютым пазычальнікі ў адкрытым лісце прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну папрасілі падтрымкі з боку дзяржавы.

Каментаваць