У найбуйнейшых аэрапортах Украіны адначасова загучыць гімн ЕС

Гімн Еўрасаюза — Оду да Радасці — сыграюць сёння адначасова ў сямі найбуйнейшых аэрапортах Украіны. Гэтая акцыя называецца "Сумеснае паветра" і пачнецца ў 13-00 ў аэрапортах Львова, Данецка, Днепрапятроўска, Адэсы, Харкава і двух кіеўскіх — у Жулянах і Барыспалі, — паведамляе "5 канал".



фота portal.lviv.ua


У канцэрце прымуць больш за паўтысячы музыкаў. Арганізатары акцыі імкнуцца прадэманстраваць цэласнасць Украіны праз сумесную творчасць у розных рэгіёнах. Таксама акцыя прысвечана падпісанню палітычнай часткі пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕС.

 

Дарэчы, каля тыдня таму адэскі аркестр зладзіў флэш-моб, выканаўшы гімн Еўрасаюза на шматлюдным рынку Прывоз. Менавіта адэсіты натхнілі каардынатараў цяперашняй акцыі.

 

Каментаваць