У Польшчы па падазрэнні ў шпіянажы затрыманы афіцэр

Гаворка ідзе аб шпіянажы на карысць Расіі.



Спецслужбы Польшчы затрымалі высокапастаўленага афіцэра, якога падазраюць у шпіянажы, паведаміла міністэрства абароны краіны. Паводле СМІ, гаворка можа ісьці аб шпіянажы на карысць Расіі.
 
 
"Міністэрства абароны затрымала польскага афіцэра па падазрэнні ў шпіянажы на карысць замежнай выведкі на аснове доказаў, сабраных контрвыведкай",  — гаворыцца ў паведамленні абароннага ведамства.
 
 
Мясцовыя СМІ паведамляюць, што аперацыю па затрыманні меркаванага шпіёна праводзілі супрацоўнікі агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы. Ваенны быў затрыманы ў сераду ў будынку міністэрства абароны краіны.
 
 
Пад варту былі ўзятыя двое мужчын - высокапастаўлены афіцэр міністэрства абароны, а таксама юрыст з падвойным польска-расейскім грамадзянствам. Улады Польшчы не каментуюць здагадкі пра сувязь затрыманага з Расіяй і абяцаюць даць падрабязнасьці пазьней.
 
Паводле інфармацыі "Польскага радыё"

Каментаваць