У Расіі п'яны кіроўца збіў «пасланца міру» — амерыканскага раварыста, які аб'ехаў 60 краін

Амерыканскі велападарожнік Рон Макгерыці загінуў у ДТЗ пад Іванава (Расія). П'яны кіроўца аўтамабіля «Газэль», які збіў замежніка, уцёк з месца ДТЗ.



Амерыканец ад атрыманых траўм памёр.
 
 
«Кіроўца, пяцідзесяцігадовы мужчына, на момант сутыкнення з веласіпедыстам знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Па факце гібелі амерыканца заведзеная крымінальная справа, — паведаміў кіраўнік прэс-службы УМВД Расіі па Іванаўскай вобласці Уладзіслаў Радасцін.
 
 
Рон Макгерыці жыў у Бостане, яму быў 61 год. Падарожнік перасоўваўся на спецыяльна абсталяваным ровары, які дазваляе ехаць напаўлежучы або лежачы на спіне.
 
 
Ён называў сябе «пасланцам міру» і лічыў сваім абавязкам нагадваць людзям пра існаванне дабра.
 
 
Апошні каментар, адрасаваны яму ў фэйсбуку, гучаў так: «Роні, калі ласка, беражы сябе ў Расіі. Надта шмат кепскіх навінаў адтуль». 
 
 

Каментаваць