У родным горадзе Януковіча сепаратысты захапілі завод Ахметава (фота)

У Енакіева Данецкай вобласці прарасійскія актывісты захапілі металургічны завод, паведамляе www.pravda.com.ua.



Перад гэтым захопнікі — каля 300 чалавек — штурмавалі гарвыканкам, паведамляе ў сваім Twitter'i карыстальнік BerrrGerrr.

 
Фото @BerrrGerrr 
Фото @BerrrGerrr

У натоўпе — каля 100 чалавек у масках. Актывісты скандавалі: "Адэсу не даруем!". У натоўпе гучалі рускія і савецкія маршы. На месцы таксама прысутнічае журналіст і аператар расійскага НТВ.

Над заводам узнялі расійскі сцяг.

 
 

 Пад гарсаветам недзе 1,5 тысячы чалавек, усё спакойна, ляжаць пакрышкі, ля мікрафона нікога няма.

Фота з сайта news.pn
Фота з сайта news.pn

Разам з тым , як паведамляе Gazeta.ua, работнікі завода звязваюць напад на прадпрыемства з тым , што яго калектыў не падтрымлівае рэферэндум аб самавызначэнні Данецкай вобласці.

"Нам начальства загадала ні на які рэферэндум не хадзіць , а большасць нашых і так супраць аддзялення Данецку" , — адзначае выданне са спасылкай на крыніцу.

Акрамя таго "самаабарона" горада разбіла аддзяленне Приватбанка , да месца здарэння не падпускалі міліцыю. Пад "Приватбанком" сабралася каля тысячы чалавек. Яшчэ каля тысячы чалавек стаяць пад гарсаветам , над якім  — 2 сцягі: самаабвешчанай Данецкай рэспублікі і Данецкай вобласці.

Каментаваць