У Славянску праходзіць антытэратыстычная аперацыя

Інфармацыю пра гэта размясціў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў.



"Пачалася АТА (антытэрарыстычная аперацыя) у Славянску. Кіруе АТЦ СБУ Украіны. Прыцягнуты сілы з усіх сілавых падраздзяленняў краіны. З Богам!",— паведаміў Авакаў.
 
Акрамя таго, у неафіцыйнай частцы свайго паведамлення міністр абурыўся дзеяннямі радыкалаў, якія накіроўваліся на аўтобусах са зброяй у Харкаў, дзе сітуацыю ўдалося ўжо больш ці менш стабілізаваць.
 
"Хацелі, што б да вечара гарэў не толькі Данецк і Луганск, і Харкаў ? На каго працуеце, хто выкарыстоўвае Вас і Вашы эмоцыі, сябры?",  пытаецца кіраўнік МУС.
 
Нагадаем, учора баевікі ў масках і з аўтаматамі захапілі аддзяленне міліцыі ў Славянску .

Каментаваць