У сутыкненнях у Харкаве пацярпелі 50 чалавек

У Харкаве ў выніку сутыкненняў паміж удзельнікамі двух мітынгаў — за адзіную Украіну і за федэралізацыю  пацярпелі 50 чалавек, сярод іх  адзін супрацоўнік міліцыі.



Медыцынская дапамога запатрабавалася 50 пацярпелым, каля 10 чалавек былі дастаўлены ў бальніцы горада. Паводле інфармацыі медыкаў, траўмы лёгкай і сярэдняй цяжкасці. 
 
Паводле ацэнак праваахоўнікаў, у мітынгах у цэнтры Харкава прынялі ўдзел каля 3 тыс. чалавек. Пасля заканчэння мітынгу за адзіную Ўкраіну прыхільнікі федэралізацыі напалі на ўдзельнікаў другой акцыі з бітамі, палкамі, светлашумавымі гранатамі.
 
 

Каментаваць