У Тайландзе забаранілі "лайкаць" артыкулы з крытыкай улады

Урад Тайланда папярэдзіў сваіх грамадзян, што за выкарыстанне ў сацыяльнай сетцы Facebook для артыкулаў з крытыкай улады опцыі "лайк", з дапамогай якой карыстальнікі пазначаюць упадабаныя імі запісы, будзе пагражаць крымінальны пераслед, паведамляе брытанская газета “The Guardian.

Уладаў краіны заяўляюць, што такога кшталту паводзіны карыстальнікаў Facebook павінны прыраўноўвацца да абразы манархіі, а ў заканадаўстве Тайланда прадугледжаны самыя суровыя меры пакарання за такія дзеянні.

"Той, хто націснуў "лайк" пад артыкуламі, звязаны з абразамі ўлады на Facebook, павінен вярнуцца і выдаліць яго", — адзначае міністр інфармацыйных тэхналогій Анудзіт Накарнтап.

Два дні таму тайландскі суд вырак 61-гадовага мужчыну да 20 гадоў турэмнага зняволення за адпраўленыя ім СМС, якія суд палічыў абразлівымі ў дачыненні да каралевы краіны. Амфон Тангнапаку, арыштаваны ў жніўні 2010 года, быў прызнаны вінаватым па ўсіх чатырох справах, распачатых супраць яго, і атрымаў за кожнае абвінавачванне па пяць гадоў.

Паводле www.versii.com
 
Каментаваць