У Італіі памёр легендарны дызайнер “Ferrari”

Серджыа Скальецці быў 91 год. Менавіта ў гонар яго названа мадэль “Ferrari 612 Scaglietti, створаная ў 2003 годзе. Скальецці прапрацаваў у “Ferrari літаральна ўсё жыццё. Ён прыйшоў у гоначную каманду кампаніі ва ўзросце 17 гадоў і хутка зарэкамендаваў сябе як выдатны адмысловец па рамонце кузаваў.

Над кузавамі эксклюзіўных аўтамабіляў, якія выходзілі невялікімі тыражамі, працавалі ўручную, і Скальецці ў дасканаласці асвоіў гэту тэхналогію. Гэта адбілася на яго методыцы працы ў далейшым, калі ён пачаў займацца дызайнам: замест накідаў ён вырабляў мадэлі з алюмінію.

Скальецці працаваў як над дарожнымі версіямі спорткараў, так і над люксавымі аўтамабілямі, прызначанымі для каралеўскіх сямействаў. Нягледзячы на ўзрост, дызайнер да апошніх дзён прымаў актыўны ўдзел у жыцці кампаніі.
 
Паводле сайта autonews
 
Каментаваць