У Турцыі арыштоўваюць блогераў: «Сацыяльныя сеткі трывожаць грамадства»

На захадзе Турцыі арыштаваны 24 блогера, усім затрыманым не больш за 25 гадоў. Яшчэ 14 абвешчаны ў вышук. Улады падазраюць іх у распальванні хваляванняў у сацыяльных сетках і ў распаўсюдзе антыўрадавай прапаганды.



Надпіс на плакаце: Увага турэцкім СМІ! Перастаньце лізаць азадак, завастрыце аловак і пішыце праўду


Пра гэта паведамляе агенцтва DHA.

«Сацыяльныя сеткі трывожаць грамадства», — сказаў раней прэм'ер-міністр Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган і назваў сэрвіс мікраблогаў Twitter «парушальнікам спакою» ў дзяржаве і крыніцай дэзынфармацыі.

Нагадаем, што акцыі пратэсту супраць ісламізацыі Турцыі і непрымальнага ўмяшальніцтва ў жыццё гараджанаў працягваюцца ўжо дзявяты дзень.  Падчас паліцэйскага разгону дэманстрантаў на гэты момант загінула тры чалавекі. Лік параненых і затрыманых ідзе ўжо на тысячы.

У сераду, 5 траўня, пратэстоўцы склалі спіс патрабаванняў, выкананне якіх пакладзе канец беспарадкам.  У прыватнасці, яны патрабаюць неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых, адмены абмежаванняў на свабоду слова і сходаў, пакарання адказных за жорсткае падаўленне акцый пратэсту.

Каментаваць