У Варшаве памёр Войцэх Ярузэльскі

"Генерал Ярузельскі памёр. Ён быў адной з самых важных фігур у сучаснай гісторыі Польшчы, запісаны ў ёй як апошні дыктатар Польскай народнай рэспублікі і першы прэзідэнт незалежнай Трэцяй Рэчы Паспалітай", — так напісла пра яго "Газета Выборча".
 



Войцэх Ярузэльскі памёр ва ўзросце 90 гадоў у нейралагічным аддзяленні шпіталя Ваенна-медыцынскага інстытута ў Варшаве. Два тыдні таму ён перанёс інсульт.


Былы прэзідэнт Польшчы пакутаваў таксама лимфомай і апошнія гады рэгулярна трапляў у бальніцу. 6 ліпеня яму б споўніўся 91 год.


Ярузэльскі нарадзіўся 6 ліпеня 1923 ў дваранскай сям'і. Падчас вайны разам з сям'ёй быў дэпартаваны ў Сібір. У 1943 годзе ўступіў у армію генерала Берлінга на тэрыторыі СССР. Прайшоў баявы шлях з Першай арміяй Войска Польскага. Пасля вайны скончыў Вышэйшую школу пяхоты і Акадэмію Генштаба Войска Польскага. З 1960 года займаў вышэйшыя пасады ва Узброеных сілах: быў начальнікам Галоўнага палітупраўлення, начальнікам Генштаба, намеснікам міністра, міністрам нацыянальнай абароны.


У 1989 годзе Ярузэльскі правёў гістарычную сустрэчу Круглага Стала, а затым аддаў уладу. Ён быў адзіным камуністычным лідэрам, хто вырашыў дамовіцца з апазіцыяй, хаця раней адпраўляў яе ў турмы.

Кожны год 13 снежня пад вокнамі яго дома дэманстранты аддавалі даніну памяці ахвярам ваеннага становішча, якое ўвёў Ярузэльскі, і патрабавалі пакарання генерала. Ярузэльскі часта назіраў гэта пратэст у цемры. У гэтым годзе дэманстрацыі, верагодна, не будзе...

Каментаваць