У Вільні для турыстаў рыхтуюць новы падатак

Тыя, хто будзе начаваць у гасцініцах, заплацяць па 0,5 еўра за суткі. Гарадскія ўлады могуць увесці падатак ужо з 2016 года.



У Вільні рыхтуюць для турыстаў новы падатак. Тыя, хто будзе начаваць у гасцініцах, заплацяць па 0,5 еўра за суткі. Гарадскія ўлады могуць увесці падатак ужо з 2016 года, а з 2017-га давядзецца плаціць ужо па 1 еўра, інфармуе Delfi.

Гарадская рада Вільні будзе разглядаць пытанне ўвядзення "падатку на падушку" на наступным тыдні. Ад яго вызваляць хворых, дзяцей, інвалідаў і турыстаў, якія прыязджаюць у Вільню надоўга. Таксама прапануюць, каб з 2016-га падатак не распаўсюджваўся на групы, якія браніруюць больш за 10 пакояў, бо ў некаторых гасцініц ужо ёсць дамовы на вялікія заказы на наступны год.

На дадзены момант падобны падатак спаганяюць у Друскеніках, Бірштонасе і Паланзе. У Паланзе турысты плацяць 0,3 еўра, у Бірштонасе і Друскеніках — па 0,58 еўра.

Абмеркаванне:

  • Aliaksandr
  • 2015-07-11 19:48:41
Во што значыць да ўлады дарваліся левакі лібералы, ўсё што ім ад жыцця трэба так гэта гомасэксуалізм, халяўныя грошы і нарката.

Каментаваць