У Вільні пройдуць "Дні сталіцы"

5-7 верасня ў Вільні пройдуць "Дні сталіцы". "Дні сталіцы"гэта самае вялікае свята горада, перад вясёлым шумам і прыемнымі нечаканасцямі якога не могуць выстаяць ні жыхары ні госці, перадае DELFI.lt.



Усе мерапрыемствы бясплатныя, даступныя вельмі шырокай аўдыторыі, таму гэта свята з'яўляецца самай масавай падзеяй у горадзе. Свята прызначана для людзей усіх пакаленняў, усіх сацыяльных слаёў і ўсіх нацыянальнасцяў.

 

Падчас штогадовых "Дзён горада" праспект Гедыміна запаўняе святочны шум, які не заціхае ўсе тры выходных дні. Традыцыйна тут дзейнічае мноства мастацкіх галерэй, ужывую дэманструюцца старадаўнія рамёствы, праходзяць выступы музычных гуртоў і танцавальных калектываў, водарамі прыцягвае галерэя кухняў розных народаў.

 

На Кафедральным пляцы пройдуць канцэрты, на якіх выступяць самыя вядомыя літоўскія і сусветныя выканаўцы музыкі.

Каментаваць