У Венецыі распачаўся традыцыйны карнавал (відэа)

Сёння — першы дзень славутага венецыянскага карнавалу.



Фота 2016-god.com


У Венецыі пачаўся карнавал, які працягнецца 18 дзён — да Вялікага посту, адзначае  euronews.com. Апошнім днём карнавалу традыцыйна з'яўляецца Тлусты аўторак, за якім надыходзіць 40-дзённы пост перад Вялікаднем.

Венецыянскі карнавал — шматдзённае касцюмаванае свята, якое з'яўляецца адной з галоўных славутасцяў горада каналаў і палацаў і прыцягвае тысячы турыстаў.

Традыцыя правядзення венецыянскага карнавалу ўзыходзіць да XII стагоддзя, ад таго часу карнавал ладзілі штогадова, хоць да XIII—XIV стагоддзя масак не насілі. Пасля страты венецыянскай дзяржаўнасці імператар Аўстрыі ў 1797 годзе забараніў карнавал. І толькі 1979 годзе карнавальная традыцыя была адноўленая

Каментаваць