Уцекачы, якія прыехалі ў Латвію па квотах ЕС, пакінулі краіну

Амаль усе мігранты, якія атрымалі ў Латвіі статус бежанца, з'ехалі з краіны з-за праблем з пошукам працы і жылля. Аднак яны працягваюць атрымліваць штомесячную дапамогу ад латвійскіх уладаў паведамляе Deutsche Welle.


Уцекачы на мяжы з Германіяй (фота з архіва Deutsche Welle)


Да канца 2017 года латвійскія ўлады пагадзіліся прыняць 531 бежанца з краін Блізкага Усходу і Афрыкі. На гэтыя мэты было выдаткавана 15 мільёнаў еўра: 8,5 мільёна — з дзяржбюджэту, астатнія сродкі — з фондаў ЕС.

Большасць бежанцаў, прынятых Латвіяй па квотах ЕС і якія ўжо атрымалi ў дзяржаве прытулак або альтэрнатыўны статус, з'ехалі ў Германію. Пра гэта ў панядзелак, 5 верасня, паведамляюць латвійскія СМІ.

З-за цяжкасцяў з пошукам працы і сродкаў на першыя месяцы арэнды жылля з Латвіі з 23 асобаў, прызнаных бежанцамі, з'ехала 21. Пры гэтым, нягледзячы на тое, што мігранты жывуць у іншай краіне, яны працягваюць атрымліваць ад латвійскага ўрада штомесячную дапамогу ў памеры 139 еўра.

Паводле латвійскага заканадаўства, калі чалавек атрымаў статус бежанца, яму належыць штомесячная дапамога на працягу года, калі ў яго альтэрнатыўны статус — дык 9 месяцаў.

Адмовіць у выплаце можна толькі ў тым выпадку, калі мігрант памёр, атрымлівае больш мінімальнай заработнай платы або адбывае тэрмін у турме. Выпадкаў, калі  такая асоба пакідае Латвію, не прадугледжана, таму зараз уцекачы працягваюць атрымліваюць латвійскую дапамогу.



Каментаваць