Украіна. 75 гадоў таму Кіеў стаў сталіцай

Грамадскасць Кіева і Харкава актыўна спрачаецца з нагоды незвычайнага юбілею. Роўна 75 гадоў таму ўрад Украінскай ССР пераехаў з Харкава ў Кіеў. Адпаведна, Кіеў ператварыўся ў галоўны горад рэспублікі. Нагадаем, што Харкаў стаў сталіцай у 1917 годзе. У прынцыпе, бальшавікі нічога асаблівага супраць Кіева не мелі, аднак там засядала Цэнтральная рада. Давялося шукаць альтэрнатыву. Так сталіцай савецкай Украіны стаў Харкаў. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны пераносіць сталіцу не рашыліся: недалёка была мяжа з Польшчай.

Грамадскасць Кіева і Харкава актыўна спрачаецца з нагоды незвычайнага юбілею. Роўна 75 гадоў таму ўрад Украінскай ССР пераехаў з Харкава ў Кіеў. Адпаведна, Кіеў ператварыўся ў галоўны горад рэспублікі. Нагадаем, што Харкаў стаў сталіцай у 1917 годзе. У прынцыпе, бальшавікі нічога асаблівага супраць Кіева не мелі, аднак там засядала Цэнтральная рада. Давялося шукаць альтэрнатыву. Так сталіцай савецкай Украіны стаў Харкаў. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны пераносіць сталіцу не рашыліся: недалёка была мяжа з Польшчай. Аднак да пачатку 1930-х гадоў дыскусія ўнутры партыі на тэму, дзе ж быць сталіцы УССР, зноў ажывілася. Тагачасны кіраўнік украінскай кампартыі выклаў наступныя аргументы за змену рэзідэнцыі ўраду: перанос сталіцы будзе сведчыць, што СССР нікога не баіцца, і дазволіць разбурыць нацыяналістычнае гняздо, якім быў у 1920-я гады Кіеў (тут некалькі разоў раскрываліся змовы петлюраўцаў). Сталін падтрымаў ініцыятыву. Сёння жыхары Кіева гадаюць, што прынёс ім статус сталіцы. Усе пагаджаюцца, што дзякуючы таму горад перажыў сапраўдную мадэрнізацыю і стаў буйным навуковым, прамысловым цэнтрам. З іншага боку, непасрэдным наступствам таго пераносу стала маштабнае разбурэнне гістарычнага цэнтру Кіева, на месцы якога камуністы стварылі ўрадавыя кварталы.

Па матэрыялах “Украіна Молода (Украіна)

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць