Украіна. 90 гадоў саюзу

Грамадскасць Украіны адзначыла цікавы юбілей. 21 красавіка 1920 года ў Варшаве быў падпісаны пакт паміж урадамі Польскай Рэспублікі і Украінскай Народнай Рэспублікі, вядомы як дамова Пілсудскага—Пятлюры. Паводле дамовы, дзве нядаўна створаных дзяржавы, якія паспелі ўступіць ва ўзброены канфлікт паміж сабой, узаемна прызнавалі незалежнасць, урэгулёўвалі памежныя пытанні і, галоўнае, дамаўляліся пра ваенны саюз у барацьбе супраць агульнага ворага — бальшавіцкай Расіі. Саюз праіснаваў амаль год і распаўся пасля падпісання Рыжскай мірнай дамовы паміж РСФСР і Польшчай.

Грамадскасць Украіны адзначыла цікавы юбілей. 21 красавіка 1920 года ў Варшаве быў падпісаны пакт паміж урадамі Польскай Рэспублікі і Украінскай Народнай Рэспублікі, вядомы як дамова Пілсудскага—Пятлюры. Паводле дамовы, дзве нядаўна створаных дзяржавы, якія паспелі ўступіць ва ўзброены канфлікт паміж сабой, узаемна прызнавалі незалежнасць, урэгулёўвалі памежныя пытанні і, галоўнае, дамаўляліся пра ваенны саюз у барацьбе супраць агульнага ворага — бальшавіцкай Расіі. Саюз праіснаваў амаль год і распаўся пасля падпісання Рыжскай мірнай дамовы паміж РСФСР і Польшчай. І тады, і цяпер стаўленне да гэтага пакта і ва Украіне, і ў Польшчы неадназначнае. Пакт з Пілсудскім доўгі час быў важнай зброяй савецкай прапаганды. У абмен на вайсковую падтрымку Пятлюра пагадзіўся прызнаць часткай Польшчы Заходнюю Украіну. Аднак зараз з’явіліся новыя трактоўкі чыну Пятлюры. Некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што пакт стаў прарывам для ўкраінскай дыпламатыі. Ён даў магчымасць хаця б часова захаваць незалежнасць Украіны. Акрамя таго, сумесная гераічная барацьба палякаў і ўкраінцаў не дала бальшавікам шансу прарвацца ў Еўропу. Цяжка сказаць, наколькі новыя аргументы змогуць рэабілітаваць Пятлюру ў свядомасці перш за ўсё заходніх украінцаў, якія ў 1920–1930-я гады вялі барацьбу супраць Варшавы.

Па матэрыялах украінскай прэсы

Каментаваць