Украіна. Ад пераводу гадзіннікаў адмовіліся з-за шантажу Крамля?

Пастанова Вярхоўнай Рады Украіны аб адмене зімовага часу выклікала незадавальненне ў лагеры ўкраінскіх нацыяналістаў. Яны лічаць, што рашэнне было прынятае пад дыктоўку Расіі, якая першай вырашыла не пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў у лістападзе, як звычайна гэта рабіла аж з 1981 года. Алег Таменка, адзін з лідараў аранжавых, кажа, што зарэгістраваны ў Вярхоўнай Радзе законапраект, якім прапануецца адмяніць такі пераход, ідэнтычны прынятаму ў Расіі закону. Самі ініцыятары часовай рэформы (дарэчы, гэта дэпутаты Партыі рэгіёнаў) кажуць, што рукі Масквы тут не было.

Пастанова Вярхоўнай Рады Украіны аб адмене зімовага часу выклікала незадавальненне ў лагеры ўкраінскіх нацыяналістаў. Яны лічаць, што рашэнне было прынятае пад дыктоўку Расіі, якая першай вырашыла не пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў у лістападзе, як звычайна гэта рабіла аж з 1981 года. Алег Таменка, адзін з лідараў аранжавых, кажа, што зарэгістраваны ў Вярхоўнай Радзе законапраект, якім прапануецца адмяніць такі пераход, ідэнтычны прынятаму ў Расіі закону. Самі ініцыятары часовай рэформы (дарэчы, гэта дэпутаты Партыі рэгіёнаў) кажуць, што рукі Масквы тут не было. Гэта было адзінае лагічнае рашэнне ў новых умовах. Калі б сітуацыю пакінуць як ёсць, розніца часу з Масквой — асноўным эканамічным партнёрам Украіны — складала б дзве гадзіны. Гэта,быццам,мела б сур’ёзныя наступствы для эканомікі. Таксама рэгіяналы ахвотна кажуць пра тое, што гадзіннікавае “вечнае лета будзе спрыяць росту здароўя ўкраінцаў.

Паводле ўкраінскай прэсы
 

Каментаваць