Украіна. Бальшавікі ратавалі ад смерці

Шэраг грамадскіх украінскіх арганізацый пачалі акцыю «Не дадзім задуць свячу Галадамору», мэта якой — не дапусціць перагляду афіцыйнай трактоўкі трагічных падзей. У часы кіравання «аранжавых» голад 1930-х гадоў быў прызнаны генацыдам украінскай нацыі. З прыходам ва ўладу каманды Януковіча Галадамор усё часцей разглядаюць як агульную трагедыю народаў Расіі, Украіны і Казахстану. З’яўляюцца яшчэ больш арыгінальныя версіі.

Шэраг грамадскіх украінскіх арганізацый пачалі акцыю «Не дадзім задуць свячу Галадамору», мэта якой — не дапусціць перагляду афіцыйнай трактоўкі трагічных падзей. У часы кіравання «аранжавых» голад 1930-х гадоў быў прызнаны генацыдам украінскай нацыі. З прыходам ва ўладу каманды Януковіча Галадамор усё часцей разглядаюць як агульную трагедыю народаў Расіі, Украіны і Казахстану. З’яўляюцца яшчэ больш арыгінальныя версіі. Напярэдадні пачатку акцыі, 19 чэрвеня, у сеціве з’явіўся псеўданавуковы артыкул, аўтар якога сцвярджае, што сапраўднай прычынай Галадамору было масавае атручванне. Сяляне масава хавалі збожжа ад бальшавікоў, закапваючы яго ў зямлю. У такіх умовах утрымання збожжа набывае небяспечныя для арганізму хімікаты. Спажыванне атручанага хлебу і прывяло да масавай смерці. Фонам усяго гэтага былі фантастычная культурная адсталасць на сяле, павальнае п’янства, падзенне маралі — следства рэвалюцыі і войнаў. У сваю чаргу, бальшавікі, якія канфіскоўвалі зерне, хутчэй выратоўвалі ўкраінцаў ад смерці.

Па матэрыялах украінскай прэсы

Каментаваць