Украіна. Бандэраўцы за Мэла Гібсана

Адэскае аддзяленне ўкраінскай нацыяналістычнай арганізацыі «Свабода» выступіла ў абарону Мэла Гібсана — вядомага амерыканскага акцёра і рэжысёра. Зараз яго судзяць за збіццё сваёй былой жонкі — расійскай мадэлі. На думку «свабодаўцаў», сапраўдная прычына суда — свядомая грамадская пазіцыя Мэла. «Мэл Гібсан — абаронца традыцыйных каштоўнасцяў, у свой час ён асудзіў вайну ў Іраку, выступаў супраць эўтаназіі, ставіў пытанне пра галадамор ва Украіне, асуджаў гомасексуалізм».

Адэскае аддзяленне ўкраінскай нацыяналістычнай арганізацыі «Свабода» выступіла ў абарону Мэла Гібсана — вядомага амерыканскага акцёра і рэжысёра. Зараз яго судзяць за збіццё сваёй былой жонкі — расійскай мадэлі. На думку «свабодаўцаў», сапраўдная прычына суда — свядомая грамадская пазіцыя Мэла. «Мэл Гібсан — абаронца традыцыйных каштоўнасцяў, у свой час ён асудзіў вайну ў Іраку, выступаў супраць эўтаназіі, ставіў пытанне пра галадамор ва Украіне, асуджаў гомасексуалізм». Па версіі нацыяналістаў, каб засудзіць традыцыяналіста-антыліберала, улады ЗША скарысталіся сямейнымі разборкамі ў сям’і Гібсана. «Патрабуем спыніць ціск на гэтую выдатную персону. У ліберальным свеце не існуе аб’ектыўнага правасуддзя, а ёсць толькі крывое люстэрка, у якім можна пабачыць нянавісць да сапраўднай культуры, якую ўвасабляе Мэл Гібсан», — сцвярджаюць ультраправыя.

Па матэрыялах сайта «Аб’яднанне «Свабода» (Украіна)

Каментаваць