Украіна. Былы сакратар адміністрацыі Юшчанкі стане лідэрам карпацкіх сепаратыстаў?

Такую будучыню былому сакратару адміністрацыі ўкраінскага прэзідэнта Сяргею Балогу, які падаў у адстаўку на мінулым тыдні, прарочыць уплывовы аглядальнік газеты “Сегодня Алесь Бузіна. Балога, як вядома, паходзіць з Закарпацця, дзе апошнім часам нечакана актывізаваўся рух за стварэння аўтаноміі Карпацкая Русь. Радыкальная фракцыя карпацкіх русінаў увогуле нават абвясціла рэспубліку, якая, праўда, мае хутчэй віртуальны характар. Шмат хто лічыць, што менавіта Балога дае грошы на падтрымку русінаў. Цяпер ён можа спакойна ўзначаліць рух і патрабаваць пачатку федэралізацыі Украіны.

Такую будучыню былому сакратару адміністрацыі ўкраінскага прэзідэнта Сяргею Балогу, які падаў у адстаўку на мінулым тыдні, прарочыць уплывовы аглядальнік газеты “Сегодня Алесь Бузіна. Балога, як вядома, паходзіць з Закарпацця, дзе апошнім часам нечакана актывізаваўся рух за стварэння аўтаноміі Карпацкая Русь. Радыкальная фракцыя карпацкіх русінаў увогуле нават абвясціла рэспубліку, якая, праўда, мае хутчэй віртуальны характар. Шмат хто лічыць, што менавіта Балога дае грошы на падтрымку русінаў. Цяпер ён можа спакойна ўзначаліць рух і патрабаваць пачатку федэралізацыі Украіны. Апошнім часам у гэтым краі, як піша Бузіна, назіраецца бум пратэстаў супраць росту ўплыву на цэнтральныя органы выхадцаў з Галіцыі, з якімі жыхары Закарпацця традыцыйна не вельмі сябруюць. Іншыя магчымы варыянт далейшай палітычнай біяграфіі Балогі, на думку Бузіны: ён можа ўступіць у “Партыю рэгіёнаў або раскручваць асабісты партыйны праект — партыю “Адзіны Цэнтр.


Па матэрыялах “Сегодня (Украіна)

Каментаваць