Украіна. БЮТ і гомасексуалісты

Новы скандал з сябрам апазіцыйнай партыі БЮТ можа значыць моцны ўдар па аўтарытэту “аранжавай апазіцыі напярэдадні выбараў у мясцовыя саветы. У аўторак, 6 кастрычніка, у інтэрнэце з’явілася стужка, на якой дэпутат БЮТ Алег Ляшко распавядае пра свае інтымныя адносіны з нейкім мужчынам з адміністрацыі прэзідэнта Кучмы. Той, якога сам Ляшко на стужцы называе дзядзька Бора, быццам паабяцаў яму за секс высокую дзяржаўную пасаду. На экране дэпутат падрабязна апісвае палавы акт. Як і трэба было прагназаваць, маналог Ляшко стаў бомбай.

Новы скандал з сябрам апазіцыйнай партыі БЮТ можа значыць моцны ўдар па аўтарытэту “аранжавай апазіцыі напярэдадні выбараў у мясцовыя саветы. У аўторак, 6 кастрычніка, у інтэрнэце з’явілася стужка, на якой дэпутат БЮТ Алег Ляшко распавядае пра свае інтымныя адносіны з нейкім мужчынам з адміністрацыі прэзідэнта Кучмы. Той, якога сам Ляшко на стужцы называе дзядзька Бора, быццам паабяцаў яму за секс высокую дзяржаўную пасаду. На экране дэпутат падрабязна апісвае палавы акт. Як і трэба было прагназаваць, маналог Ляшко стаў бомбай. Сам герой скандалу абяцае хутка правесці прэс-канферэнцыю і ўсё растлумачыць. У тым ліку адказаць на пытанне, хто яго замовіў. У любым выпадку, гэта ўсё будзе мець кепскія наступствы для партыі Цімашэнка. Адначасова, яўна працягваючы тэму сексу і БЮТ, міністр культуры Дзміты Табачнік нечакана нагадаў лэдзі Ю., што ён, у адрозненні ад яе, не трапіў на пасаду міністра “праз ложак Лазарэнкі (Лазарэнка былы прэм’ер Украіны і патрон маладой Цімашэнка). Праўда, аматары жартаў адразу згадалі, што Табачнік зрабіў кар’еру дзякуючы Кучму. Няўжо ён трапіў у палітыку праз ложак Леаніда Данілавіча, — жартуюць яны на блогах.


Па матэрыялах украінскай прэсы
 

Каментаваць