Украіна. Богдан Ступка прадаўся маскалям?

Новай крыніцай вечнай, здаецца, канфрантацыі паміж Кіевам і Масквой можа стаць фільм «Мы из будущего–2», які выходзіць на расійскія экраны 18 студзеня. Па сюжэту група падлеткаў трапляе ў мінулае. У першай частцы іх занесла пад Маскву ў 1942-м. У другой яны трапляюць таксама ў часы вайны, аднак ужо ў 1944 год і на тэрыторыю Украіны. Сярод іншага яны сустракаюць атрад Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) Сцяпана Бандэры. Бандэрайцы займаюцца тым, што знішчаюць вёску разам з яе жыхарамі. Тэма УПА вельмі супярэчлівая для Украіны.

Новай крыніцай вечнай, здаецца, канфрантацыі паміж Кіевам і Масквой можа стаць фільм «Мы из будущего–2», які выходзіць на расійскія экраны 18 студзеня. Па сюжэту група падлеткаў трапляе ў мінулае. У першай частцы іх занесла пад Маскву ў 1942-м. У другой яны трапляюць таксама ў часы вайны, аднак ужо ў 1944 год і на тэрыторыю Украіны. Сярод іншага яны сустракаюць атрад Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) Сцяпана Бандэры. Бандэрайцы займаюцца тым, што знішчаюць вёску разам з яе жыхарамі. Тэма УПА вельмі супярэчлівая для Украіны. Таму негатыўная трактоўка УПА ў карціне адразу выклікала пратэсты часткі ўкраінскага грамадства. Адмысловая камісія, якая выдае ліцэнзіі на пракат ва ўкраінскіх кінатэатрах, заявіла, што можа забараніць карціну. Між тым, спецыялісты кажуць, што стваральнікі «Мы из будущего–2» спецыяльна ўставілі ў фільм бандэраўцаў, каб узняць цікавасць да свайго прадукту ва Украіне. І нарэшце: камандзіра бандэраўцаў сыграў славуты ўкраінскі акцёр Багдан Ступка, што выклікала вялікую хвалю крытыкі на яго адрас. Сам Ступка ад каментараў адмаўляецца.

Па матэрыялах «Газета по-киевски» (Украіна)

Каментаваць