Украіна. Цімашэнка не можа насіць блакітнае і жоўтае

24 жніўня Украіна адсвяткавала гадавіну незалежнасці. Часткай неафіцыйнай праграмы быў мітынг апазіцыі ў парку імя Тараса Шаўчэнкі. Яе арганізатары — партыя «Батькивщина» (старшыня Юля Цімашэнка) трактавала акцыю як сімвалічны пачатак адраджэння аранжавых. Падчас свайго выступу Юлія абвясціла кампанію «Два кольори», прапанаваўшы ўсім праціўнікам Партыі рэгіёнаў насіць жоўта-блакітныя стужкі.

24 жніўня Украіна адсвяткавала гадавіну незалежнасці. Часткай неафіцыйнай праграмы быў мітынг апазіцыі ў парку імя Тараса Шаўчэнкі. Яе арганізатары — партыя «Батькивщина» (старшыня Юля Цімашэнка) трактавала акцыю як сімвалічны пачатак адраджэння аранжавых. Падчас свайго выступу Юлія абвясціла кампанію «Два кольори», прапанаваўшы ўсім праціўнікам Партыі рэгіёнаў насіць жоўта-блакітныя стужкі. Ужо на наступны дзень блізкая да партыі Януковіча прэса патрабавала забараніць «Два кольори», паколькі асобная палітычная сіла не мае права манапалізаваць нацыянальныя колеры ў час сваіх акцый. Апазіцыянеры ў сваю чаргу кажуць, што забарона — гэта нонсенс. Гэта тое ж самае, што забараніць насіць сінія джынсы і жоўтыя майкі. Чым закончыцца дзіўная спрэчка наконт ужывання дзяржаўных фарбаў, стане вядома ў верасні, калі Юлія Цімашэнка і яе прыхільнікі паспрабуюць надаць кампаніі нацыянальны характар.

Па матэрыялах украінскай прэсы

Каментаваць