Украіна. Цімашэнка збіраецца адрэзаць касу

Нагадаем, што каса — галоўная частка іміджу Юліі Цімашэнка з часоў «аранжавай рэвалюцыі». І вось цяпер славутай касы, пра якую хадзілі анекдоты, якая была прадметам палітычных спекуляцый (праціўнікі Юліі нават сцвярджалі, што каса штучная), не стане. Цімашэнка плануе змяніць імідж у новым годзе. Па словах яе цырульніцы Алены Сівых, змена знешняга выгляду прэм’ера адбудзецца паступова.

Навіна пра касу выклікала шквал выказванняў з боку лепшых цырульнікаў краіны. Усе яны актыўна разважаюць, які тып прычоскі пасаваў бы палітку. «Думаю, ёй (Цімашэнка) падышла б класічная прычоска сярэдняй даўжыні па тэхналогіі Undercut, калі ніжні перыметр крыху карацей за верхні. Класіка — гэта цяпер галоўная тэндэнцыя», — лічыць стыліст Руслана Мароз, дачка экс-спікера Аляксандра Мароза. Простыя цырульнікі, якія не працуюць з кліентамі з палітычнай эліты, больш банальна каментуюць ідэю прэм’ера. На іх думку, праблема ў стане валасоў Юліі Цімашэнка. «Немагчыма насіць пяць гадоў запар касу без шкоды для валасоў», — кажа адзін з іх.

Па матэрыялах «Сегодня» (Украіна)

Каментаваць