Украіна. Ці засудзяць Януковіча за забарону свята Майдану?

Украінская апазіцыя ў асобе Святланы Ніколінай, старшыні Украінскай народнай партыі, намагаецца засудзіць Віктара Януковіча за яго рашэнне адмяніць святкаванне 22 лістапада. З 2005 года ў гэты дзень краіна святкавала Дзень свабоды, прымеркаваны да дня пачатку Аранжавай рэвалюцыі 2004-га. Цяперашні прэзідэнт вырашыў скасаваць свята Аранжавай рэвалюцыі шляхам аб’яднання яго з днём Саборнасці — свята ў гонар аб’яднання Заходняй і Усходняй Украіны, якое адзначаюць з 1919 года. Саборнасць ва Украіне святкуюць 22 студзеня.

Украінская апазіцыя ў асобе Святланы Ніколінай, старшыні Украінскай народнай партыі, намагаецца засудзіць Віктара Януковіча за яго рашэнне адмяніць святкаванне 22 лістапада. З 2005 года ў гэты дзень краіна святкавала Дзень свабоды, прымеркаваны да дня пачатку Аранжавай рэвалюцыі 2004-га. Цяперашні прэзідэнт вырашыў скасаваць свята Аранжавай рэвалюцыі шляхам аб’яднання яго з днём Саборнасці — свята ў гонар аб’яднання Заходняй і Усходняй Украіны, якое адзначаюць з 1919 года. Саборнасць ва Украіне святкуюць 22 студзеня. Апазіцыя ў сваю чаргу лічыць, што такі падыход не мае логікі, паколькі Майдан 2004 года і свята з нагоды адзінства Украіны — абсалютна розныя тэмы. На думку Ніколінай і яе паплечнікаў, Януковіч намагаецца як мага хутчэй выкінуць з калектыўнай памяці ўкраінцаў падзеі лістапада 2004-га, што можа натхніць іх на новыя антыўрадавыя пратэсты. Дарэчы, ініцыятары адмены Дня свабоды (адпаведна афіцыйнай версіі, святкаванне 22 лістапада забаранілі па просьбе грамадскасці) не хаваюць, у адрозненні ад Януковіча, сапраўдных матываў забароны. Так, лідар жаночай арганізацыі «Берегиня світу», па просьбе якой у тым ліку скасавалі свята, адкрытым тэкстам кажа: 22 лістапада — не месца ў календары чырвоных дат, паколькі гэты дзень быццам адкінуў краіну на сем гадоў назад у сацыяльна-эканамічным развіцці.

Паводле ўкраінскай прэсы

Каментаваць