Украіна. Дэпутаты прапануюць судзіць турэцкага султана

За што ўкраінцы збіраюцца судзіць султана? За тое, што ён прыкладна 500 гадоў таму арганізаваў выкраданне Раксаланы. Гэта легендарная ўкраінская дзяўчынка была выкрадзена туркамі з хаты, прададзена ў гарэм султана, дзе, аднак, у якасці першай жонкі султана стала вельмі ўплывовай асобай. Натуральна, ідэя судзіць арганізатара выкрадання — нонсенс. Яна была выказана дэпутатам ад Партыі рэгіёнаў Генадзем Маскалём.

За што ўкраінцы збіраюцца судзіць султана? За тое, што ён прыкладна 500 гадоў таму арганізаваў выкраданне Раксаланы. Гэта легендарная ўкраінская дзяўчынка была выкрадзена туркамі з хаты, прададзена ў гарэм султана, дзе, аднак, у якасці першай жонкі султана стала вельмі ўплывовай асобай. Натуральна, ідэя судзіць арганізатара выкрадання — нонсенс. Яна была выказана дэпутатам ад Партыі рэгіёнаў Генадзем Маскалём. Такім чынам аўтар прапановы хацеў прадэманстраваць, на яго думку, нелагічнасць учынкаў Валенціна Налівайчэнка, кіраўніка Службы бяспекі Украіны (СБУ), які заявіў, што супрацоўнікі яго ведамства закончылі следства па справе Галадамору і ўстанавілі, што адказнасць за “масавае знішчэнне насельніцтва ў выніку арганізацыі штучнага голаду нясуць 200 канкрэтных асобаў. Цяпер, згодна з літарай закона, яны павінны быць прыцягнуты да адказнасці. Вось толькі як гэта зрабіць? Калі чалавеку ў 1934-м ім было хаця б 18 гадоў, то зараз яму як мінімум 94. Што тычыцца галоўных арганізатараў генацыду Іосіфа Сталіна і кіраўніка НКВД Генрыха Ягоды, то першы памёр, а другі згінуў у часы вялікага тэрору. Пакуль акцыя СБУ хутчэй раскалола ўкраінскай грамадства. Яе вынікам стаў хіба што дзяжурны выбух антысемітызму. Антысеміты пабачылі ў Галадаморы змову сіяністаў: па іх калькуляцыі, большасць супрацоўнікаў вышэйшага партыйнага і дзяржаўнага апарату СССР таго часу былі яўрэі.


Па матэрыялах “Сегодня (Украіна)
 

Каментаваць