Украіна. Днепрапятроўск таксама пераймянуюць?

Камуністы Днепрапятроўску пачалі кампанію інфармавання насельніцтва пра Рыгора Пятроўскага — украінскага камуніста, у гонар якога ў Екатярынаслаў стаў Днепрапятроўскам. Акцыя, безумоўна, звязаная з ідэяй перайменавання гораду, чаго неаднаразова патрабавалі нацыяналісты. Ім на зло камуністы згадваюць, што Рыгор Пятроўскі, будучы дэпутатам дзяржаўнай думы ў часы Расійскай імперыі выступаў за друкаванне кніг на ўкраінскай мове.
Камуністы Днепрапятроўску пачалі кампанію інфармавання насельніцтва пра Рыгора Пятроўскага — украінскага камуніста, у гонар якога ў Екатярынаслаў стаў Днепрапятроўскам. Акцыя, безумоўна, звязаная з ідэяй перайменавання гораду, чаго неаднаразова патрабавалі нацыяналісты. Ім на зло камуністы згадваюць, што Рыгор Пятроўскі, будучы дэпутатам дзяржаўнай думы ў часы Расійскай імперыі выступаў за друкаванне кніг на ўкраінскай мове. У сваю чаргу, нацыяналісты і дэмакраты сцвярджаюць, што чалавек, які нясе непасрэдную адказнасць за галадамор, не можа лічыцца ўкраінскім патрыётам. Праўда, не зразумела іхняя альтэрнатыва назве Днепрапятроўску. Называць горад старым іменем у імя Кацярыны Другой, якая знішчыла запарожскае казацтва, не вельмі лагічна. Раней нацыяналістамі прапаноўваліся назвы горада Днепр і Січаслав, якія, праўда, не мелі шырокай падтрымкі.
 
Па матэрыялах украінскай прэсы

Каментаваць