Украіна. Еўра–2012 пад пагрозай

З-за гвалтаўнікоў у краіну баяцца ехаць замежнікі. Менавіта так піша ўкраінская прэса са спасылкай на публікацыі ў замежных выданнях. Ва ўсім вінаваты выпадак з Аксанай Макар у Мікалаеве. Адсюль амаль панічныя настроі. «Украіна лічыцца не вельмі дэмакратычнай і бяспечнай дзяржавай, аднак здарэнне ў Мікалаеве можа паставіць гэта пад сумнеў», — паведамляе нямецкая штодзённая газета «Вerlinertageszeitung» і робіць рэзюме: «Згвалтаванне ў Мікалаеве можа даць штуршок для выпраўлення сітуацыі.

З-за гвалтаўнікоў у краіну баяцца ехаць замежнікі. Менавіта так піша ўкраінская прэса са спасылкай на публікацыі ў замежных выданнях. Ва ўсім вінаваты выпадак з Аксанай Макар у Мікалаеве. Адсюль амаль панічныя настроі. «Украіна лічыцца не вельмі дэмакратычнай і бяспечнай дзяржавай, аднак здарэнне ў Мікалаеве можа паставіць гэта пад сумнеў», — паведамляе нямецкая штодзённая газета «Вerlinertageszeitung» і робіць рэзюме: «Згвалтаванне ў Мікалаеве можа даць штуршок для выпраўлення сітуацыі. У адваротным выпадку турысты будуць асцерагацца ехаць ва Украіну ў ліпені на Еўра–2012». У сувязі з такімі чуткамі ўкраінскае МУС кажа, што нагоды для хваляванняў у замежных гасцей няма — сітуацыя на кантролі ў вышэйшых службовых асобаў, а падчас еўратурніру фанатам будзе забяспечана максімальная бяспека». Між тым, 29 сакавіка стала вядома, што Аксана Макар памерла. Гэтая страшная навіна выклікала шок ва ўкраінскім грамадстве. Цяпер палітолагі апасаюцца, што суд над гвалтаўнікамі ператворыцца ў нешта накшталт суду Лінча, што не будзе спрыяць добраму іміджу дзяржавы.

Паводле ўкраінскай прэсы

Каментаваць