Украіна. Галоўны бандэравец Расіі просіць прытулак

Пётр Хамякоў, расійскі вучоны і сябра гуртка «Рускія за УПА» (УПА — Украінская паўстанцкай армія) папрасіў палітычны прытулак ва Украіне. Адначасова ён звярнуўся да прэзідэнта Юшчанкі з адкрытым лістом, у якім гаворыцца, што на сваёй радзіме вучоны стаў ахвярай палітычнага пераследу. Па словах аўтара ліста, на яго намагаюцца «павесіць» артыкул «Стварэнне экстрэмісцкай арганізацыі». Акрамя таго, на думку Хамякова, яму не могуць прабачыць серыю выступаў у прэсе наконт унутранага стану расійскага рэжыму.

Пётр Хамякоў, расійскі вучоны і сябра гуртка «Рускія за УПА» (УПА — Украінская паўстанцкай армія) папрасіў палітычны прытулак ва Украіне. Адначасова ён звярнуўся да прэзідэнта Юшчанкі з адкрытым лістом, у якім гаворыцца, што на сваёй радзіме вучоны стаў ахвярай палітычнага пераследу. Па словах аўтара ліста, на яго намагаюцца «павесіць» артыкул «Стварэнне экстрэмісцкай арганізацыі». Акрамя таго, на думку Хамякова, яму не могуць прабачыць серыю выступаў у прэсе наконт унутранага стану расійскага рэжыму. Хамякоў сцвярджае, што ў Расіі сістэмны крызіс, краіна на парозе краху і г.д. Здавалася, Юшчанка, які вядомы як вялікі прыхільнік УПА, павінен як мага хутчэй даць Хамякову палітычны прытулак. Аднак афіцыйны Кіеў пакуль маўчыць. Прычына, думаецца, у тым, што Хамякоў мае вельмі супярэчлівае рэнаме. Ён не толькі крытык Пуціна і прыхільнік Бандэры, аднак і заўзяты паганец з яўна выражанымі расісцкімі поглядамі. Так, ён з’яўляецца аўтарам твораў, назвы якіх гавораць самі за сябе: «Отчет Русским Богам ветерана Русского Движения». «Кто «заказал и оплатил» Батыево нашествие» і г.д. Нашто Юшчанку звязвацца з падобнымі персанажамі?

Па матэрыялах украінскай прэсы

Каментаваць