Украіна. Гары Потэр супраць Юліі Цімашэнка

Сюжэт вядомай сагі пра Гары Потэра атрымаў незвычайную адаптацыю ў Кіеве, дзе за падазрэнні ў карупцыі судзяць лідара Юлію Цімашэнка. Непасрэдна вядзе яе працэс малады суддзя Радзівон Кірэеў, які знешне чымсьці падобны на галоўнага персанажа цыклу пісьменніцы Ролінгз. Вакол гэтага падабенства апазіцыя арганізавала сапраўдную кампанію, сцвярджаючы, што Кірэев шые справу Юлі такім жа чынам, як Гары Потэр рабіў свае фокусы. У сваю чаргу ўлада вырашыла выкарыстаць таксама тэму Потэра. У Кіеве з’явіліся плакаты з выявай Кірэева з чароўнай палачкай у касцюме Гары Потэра.

Сюжэт вядомай сагі пра Гары Потэра атрымаў незвычайную адаптацыю ў Кіеве, дзе за падазрэнні ў карупцыі судзяць лідара Юлію Цімашэнка. Непасрэдна вядзе яе працэс малады суддзя Радзівон Кірэеў, які знешне чымсьці падобны на галоўнага персанажа цыклу пісьменніцы Ролінгз. Вакол гэтага падабенства апазіцыя арганізавала сапраўдную кампанію, сцвярджаючы, што Кірэев шые справу Юлі такім жа чынам, як Гары Потэр рабіў свае фокусы. У сваю чаргу ўлада вырашыла выкарыстаць таксама тэму Потэра. У Кіеве з’явіліся плакаты з выявай Кірэева з чароўнай палачкай у касцюме Гары Потэра. Пад гэтым фраза — “Якщо ти крав, ти наступний!" ( укр.: “Калі ты краў, ты наступны). Калі меркаваць па каментарах на форумах у сеціве, публіка пакуль крытычна ўспрыняла піяр Партыі рэгіёнаў. Справа ў тым, што сам Кірэеў знаходзіцца пад следствам за хабар, які быццам ён узяў. Іншымі словамі, “наступным можа быць менавіта ён.

Па матэрыялах “Украінськая правда (Украіна)
 

Каментаваць