Украіна. Грамадскасць супраць Паскевіча

Украінская грамадскасць пратэстуе супраць рашэння палтаўскай абласной адміністрацыі адсвяткаваць 230-ю гадавіну нараджэння земляка — Івана Паскевіча. Паскевіч, якія нарадзіўся ў маі 1782 года ў Палтаве, увайшоў у гісторыю як набліжаная да імператара Мікалая І асоба. Паскевіч праводзіў у жыццё агрэсіўную каланіяльную і паліцэйскую палітыку. Так, ён «праславіўся» здушэннем паўстання 1830–1831 гадоў і арыштам сяброў Кірала-Мефодыеўскага таварыства ў 1847 годзе.

Украінская грамадскасць пратэстуе супраць рашэння палтаўскай абласной адміністрацыі адсвяткаваць 230-ю гадавіну нараджэння земляка — Івана Паскевіча. Паскевіч, якія нарадзіўся ў маі 1782 года ў Палтаве, увайшоў у гісторыю як набліжаная да імператара Мікалая І асоба. Паскевіч праводзіў у жыццё агрэсіўную каланіяльную і паліцэйскую палітыку. Так, ён «праславіўся» здушэннем паўстання 1830–1831 гадоў і арыштам сяброў Кірала-Мефодыеўскага таварыства ў 1847 годзе. Сітуацыя яшчэ больш абсурдная, паколькі святкаванне юбілею нараджэння фельдмаршала пройдуць на фоне сумеснага польска-ўкраінскага чэмпіянату Еўра–2012. Між тым, мясцовыя рэгіяналы, якія з’яўляюцца ініцыятарамі ўшанавання, кажуць, што апісаны вышэй партрэт Паскевіча не верны. Быццам, ён быў тайным украінафілам, а штурм Варшавы разглядаў як працяг святой справы сваіх дзедаў, казакоў Багдана Хмяльніцкага.

Паводле ўкраінскай прэсы

Каментаваць